Грамадскае аб'яднанне рэгіянальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця «Інтэграцыя ініцыятыў» - добраахвотнае аб'яднанне людзей на аснове адзінства інтарэсаў і поглядаў на развіццё рэгіёну (Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 02-0390 ад 2016/10/31).

Наша мэта - садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму, экалагічнаму, гісторыка-культурнаму і турыстычнаму развіццю Полацкага рэгіёна.

Таму ў сваёй дзейнасці мы стараемся актыўна ўдзельнічаць у праграмах і праектах, якія адказваюць нашай мэце. Займаемся арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў рознага ўзроўню і накіраванасці, імкнемся да плённага супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай улады, падтрымліваем і развіваем міжнародныя кантакты.

Пошук інавацыйных форм сацыяльна-эканамічнага развіцця, прыцягненне інвестыцый у рэгіён, правядзенне даследаванняў у галіне гісторыі, садзейнічанне ўзнаўленні аб'ектаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, абмен вопытам работы з замежнымі арганізацыямі, правядзенне выстаў, форумаў, фестываляў, кірмашоў, спектакляў, спартыўных спаборніцтваў - гэта далёка няпоўны пералік напрамкаў нашай дзейнасці.

І, вядома, варта трохі сказаць пра нас, як пра людзей. Нас аб'ядноўвае адно жаданне - зрабіць жыццё крыху лепшым, больш яркім і цікавым. Кожны з нас стараецца прымяніць свае здольнасці на карысць агульнай справы, таму што нам не абыякава, што мы пакінем пасля сябе нашым дзецям.