Аляксандр Неўскі - абаронца зямлі рускай / ліпень 2018



Фестываль «Аляксандр Неўскі - абаронца зямлі рускай» прайшоў у пасёлку Усць-Іжора Ленінградскай вобласці 28 ліпеня 2018 года. Свята было прысвечана ўгодкам Неўскай бітвы. Гістарычная бітва адбылася 15 жніўня 1240 года паміж войскамі Аляксандра Яраславіча і шведскімі крыжакамі пад кіраўніцтвам ярла Ульфа Фасі. Шведы пацярпелі паразу. А для каманды «беларускіх шведаў» Грамадскага аб'яднання «Інтэграцыя ініцыятыў» гэта стала займальнай прыгодай і першым далёкім падарожжам дракара :)))