«Гонар і пашана майстрам рамяства шклянога» / 2018 г.



«Гонар і пашана чыніці гільдыі полацкай ткацкай, што ўжо 60 гадоў рук не пакладаючы, вока не смыкаючы, працай сабе імя здабылі і славяцца майстрамі рамяства шклянога».
ААТ «Полацк-Шкловалакно» адзначыла свой юбілей у лістападзе 2018 г. Грамадскае аб'яднанне «Інтэграцыя ініцыятыў» далучылася да віншаванняў: удзельнікі свята атрымалі магчымасць пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй друкарні.