21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы / 2020 г.



«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі» Ф. Багушэвіч

Па рашэнню Юнэска 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. (англ.: International Mother Language Day).
А ў гэтым годзе ў Дзень роднай мовы Грамадскае аб'яднанне «Інтэграцыя ініцыятыў» стала ўзельнікам І Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускія чытанні», арганізатарам якой з'яўляецца Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры. Удзельнікі канферэнцыі дакрануліся да старажытнай тэхналогіі друкарскай справы, што стала знакавай і сімвалічнай падзеяй у такі важны для беларусаў дзень.