Міжнародная турыстычная выстава «BALTUR 2020» / г. Рыга 28.01 – 02.02.2020 г.


ГА РСЭР «Інтэграцыя ініцыятыў» у рамках прадстаўленых на Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь турыстычных брэндаў прэзентавала новую анімацыйную праграму. На аўтэнтычным друкаваным станку наведвальнікі маглі не толькі зрабіць адбітак імяннога запрашэння ў слаўны горад Полацк, але і замацаваць яго сургучнай пячаткай са знакамітым сімвалам Францыска Скарыны «сонца і месяца».