Дракар


ГА РСЭР «Інтэграцыя ініцыятыў» у рамках праекта «Содействие на местном уровне в Республике Беларусь», финансируемого Европейским Союзом и реализуемого Программой развития ООН» ў 2017 годзе рэалізавала мясцовую ініцыятыву «Развитие туризма «наследия» и «туризма впечатлений». У рамках мясцовай ініцыятывы ГА РСЭР «Інтэграцыя ініцыятыў» былі праведзены шэраг тэматычных мерапрыемстваў: навукова-практычны семінар, турыстычны квэст, азнаямленчы тур для прадстаўнікоў СМІ і суб'ектаў турыстычнай дзейнасці, напісана навуковая праца і распрацаваны стратэгічны план адраджэння полацкага караблебудаўніцтва, а таксама пабудавана і спушчана на ваду маламернае плавальнае судна рэпліка-стылізацыя дапаможнай ладдзі «Рубон».
У ходзе рэалізацыі ініцыятывы былі дасягнуты наступныя вынікі:
1. Створаны ўмовы для пазіцыянавання ўнікальнай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны в. Экімань Полацкага раёна ў частцы адраджэння полацкага сярэднявечнага суднаходства для яго эфектыўнага выкарыстання ў турыстычнай сферы.
2. Створаны ўмовы для развіцця новых відаў турызма на тэрыторыі Полацкага раёна.
3. Сфарміравана шырокая інфармацыйная кампанія ў частцы развіцця культурнага і падзейнага турызма на тэму «Адраджэнне сярэднявечнага полацкага суднаходства».