
Значнае месца ў
гісторыі Полацкага краю належыць Заходняй Дзвіне – самай старажытнай
транспартнай артэрыі. Аж да пачатку XX стагоддзя праз разгалінаваную сетку
водных шляхоў зносін рэгіён быў уключаны ў агульнаеўрапейскую эканамічную
сістэму, з'яўляўся паўнапраўным удзельнікам міжкультурнага ўзаемадзеяння.
Сярэднявечны Полацк ажыў 30 жніўня - 1 верасня 2019 года. Больш падрабязна пра Фестываль, які аб'яднаў удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі і Украіны https://polotsk-turizm.com/ru/festivali/iz-variagov-v-greki Адным з арганізатараў мерапрыемства з'яўлялася Грамадскае аб'яднанне «Інтэграцыя ініцыятыў»