XLV Міжнародны турнір па плаванню памяці Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка С.А. Пашкевіча 1-5.05.2019 г.


1-5 мая 2019 г. Грамадскае аб'яднаньне «Інтэграцыя ініцыятыў» стала адным з арганізатараў Міжнароднага турніра па плаванню ў г. Полацку. 140 маладых спартсменаў з Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у спаборніцтвах. Памяць пра герояў Другой сусветнай вайны - галоўная тэма турніру. Пралог ўрачыстага адкрыцця, асвечаны гераічным подзвігам 23 воінаў-гвардзейцаў падчас вызвалення Полацка ў ліпені 1944 года, выступ ветэранаў, успаміны дачкі Сцяпана Апанасавіча Пашкевіча, ганаровая варта каля партрэта Героя Савецкага Саюза выклікалі шмат эмоцый. У перапынках паміж стартамі спартсменаў чакала палявая кухня з сапраўднай салдацкай кашай, шырокая забаўляльная праграма. І, вядома, узнагароды, але ўжо за спартыўныя перамогі. Арганізатарам у поўнай меры ўдалося данесці да ўдзельнікаў неабходнасць ведаць і шанаваць подзвігі сваіх прадзедаў.

Падрабязней пра С.А. Пашкевіча